Фота «Віртуальны Брэст»

Парушэнне хуткаснага рэжыму стала прычынай начнога ДТЗ у Брэсце, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Інцыдэнт адбыўся каля 1.50 у Брэсце на вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі (вяслярны канал). Аўтамабіль BMW, за рулём якога быў 22-гадовы мясцовы жыхар, сутыкнуўся з прыпаркаванымі ля краю праезнай часткі BMW, Mitsubishi, Ford і Chrysler.

«Ніхто не пацярпеў, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Як патлумачыў кіроўца, ён абраў няправільную хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем», — сказала Вольга Чамаданава.

Малады чалавек быў цвярозы. У дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол па ч.5 со.18.22 КаАП (парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку, а таксама іншых правілаў дарожнага руху). Яго аштрафавалі.

Каментуючы словы відавочцаў пра тое, што аварыя адбылася падчас начных гонак, прадстаўніца МУС заявіла TUT.BY: «Мы можам з упэўненасцю казаць толькі пра тое, што прычынай ДТЗ стала парушэнне кіроўцам хуткаснага рэжыму».

Ноччу ў Брэсце адбылася масавая аварыя. Кажуць — нелегальныя аўтагонкі ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?