Фота УП Мінскграда

Фота УП Мінскграда

Мінгарвыканкам зацвердзіў горадабудаўнічы праект «Карэкціроўка горадабудаўнічага плану дэталёвага планавання тэрыторыі ў межах пр. Пераможцаў — МКАД — вул. Ціміразева — ул. 4-е Кальцо (мяжа жылога раёна Лебядзіны)».

«Жылыя тэрыторыі, якія забудоўвацца ўздоўж асноўных гарадскіх магістраляў вул. Ціміразева і вул. Ратамскай (участка 4-га Кальца) фармуюцца ў асноўным на экалагічна парушаных тэрыторыях і трансфармуемых землях ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» за кошт вынасу пляцовак рэчавага рынку па гандлі былымі ў карыстанні таварамі «Поле цудаў», гандлёвага гарадка «Лебядзіны», гандлю плодаагародніннай прадукцыяй, стаянак аўтатранспарту. <…> Вынасу падлягаюць усе часовыя аб'екты рынку, за выключэннем існуючага адміністрацыйнага будынка, які можа быць захаваны або выкарыстаны пад адпаведныя функцыі», — сказана ў праекце.

Участак вул. Ратамскай, пабудаванай ў 2014 годзе ад пр. Пераможцаў да вул. Ціміразева, прапануецца падоўжыць да вул. Калеснікава, што дасць магчымасць забяспечыць транспартныя сувязі паміж заходнім і паўночна-заходнім сектарамі горада. Акрамя таго, праектам прапанаваная рэканструкцыя вул. Ціміразева ад прыпыначнага пункта Масюкоўшчына да МКАД.

Транспартнае абслугоўванне раёна на перспектыву будзе ажыццяўляцца аўтобуснымі маршрутамі, якія праходзяць па пр. Пераможцаў, вул. Ціміразева і вул. Ратамскай, электрацягнікамі гарадскіх ліній чыгункі (пункт прыпынку «Лебядзіны»), а таксама маршрутамі трамвая па вул. Ратамскай (4-е Кальцо).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0