Станіслаў Зась у Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы. Фота: Biuro bezpieczeństwa narodowego.

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан сустрэўся сёння ў Варшаве з сакратарамі Рад бяспекі Беларусі, Украіны і Польшчы. Пра гэта сведчыць здымак і подпіс да яго, які Болтан апублікаваў у сваім твітары.

«Я вельмі рады пачаць сёння ў Варшаве размову з маімі польскім, украінскім і беларускімі калегамі. Мы падзяляем агульныя праблемы з нагоды стабільнасьці ў рэгіёне і імкнемся да ўмацаваньня сувэрэнітэту і бяспекі нашых народаў», — напісаў Джон Болтан.​

Здымак зроблены ў офісе Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы.

Інфармацыі пра сустрэчу ў беларускіх афіцыйных крыніцах пакуль няма. 

Напярэдадні, 30 жніўня, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солах сустрэўся з сакратаром Рады бяспекі Беларусі Станіславам Засем. Размова адбывалася па асноўных пытаннях двухбаковых адносін і сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі, паведамляе сайт польскага ведамства.

Фота: Biuro Bezpieczeństwa Narodowego

Станіслава Зася суправаджалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў.

Фота: Biuro Bezpieczeństwa Narodowego

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру