Несуцяшальная статыстыка: разрыў у даходах беларусаў і іх суседзяў на Захадзе працягвае расці.

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў першым квартале гэтага года складала трохі менш за 500 даляраў, у другім узнялася да 540 даляраў (да выплаты падаходнага падатку).

У той жа час сярэдняя зарплата ў Літве за першы квартал 2019 года вырасла проці 2018 года на 7,9%, да 1289 еўра, або 1410 даляраў.

У Польшчы ў 2019 годзе сярэдняя зарплата вырасла прыкладна на 6% проці 2018 года і складае цяпер каля 1300 даляраў (статыстыка там падлічвае заробкі без выплаты прэміяльных і надбавак).

У Эстоніі заробкі выраслі на 7,4%, да 1419 еўра.

У Латвіі паведаміла, што заробкі ў першым квартале 2019 года павялічыліся на 7,8%, да 1036 еўра.

Рост разрыву ў заробках прывядзе да нарастання працоўнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, дзе, асабліва ў Польшчы, ужо адчуваецца дэфіцыт працоўнай сілы.

У той жа час Беларусь перастае быць прывабным месцам працы для ўкраінцаў. У ліпені 2018 года сярэдні афіцыйны заробак ва Украіне дасягнуў 10 971 грыўні — гэта каля 440 даляраў, або 890 рублёў у пераліку. Ён вырас на 18% у параўнанні са студзенем. З улікам таго, што «шэры рынак» ва Украіне большы, чым у Беларусі, большыя і «заробкі ў канвертах», што азначае, што сярэднія заробкі ў нашых краінах прыкладна зраўняліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?