Новы прэм'ер-міністр Украіны пакатаўся па будынку Кабміна на самакаце
Аляксей Ганчарук у відэазвароце да школьнікаў з нагоды Дня ведаў паказаў памяшканні Кабінета міністраў і праехаў па ім на самакаце.
Па словах Ганчарука, у будынку Кабміна велізарная колькасць паверхаў, дзе размешчаныя дзясяткі кабінетаў, у якіх працуюць тысячы людзей.
«А калідоры тут такія доўгія, што часам можна карыстацца самакатам», — сказаў ён, праехаўся на электрасамакаце па калідоры і заехаў у залу пасяджэнняў урада.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм