Мясцовы апазіцыйны лідар — Аляксандр Кабанаў з Аб'яднанай грамадзянскай партыі — стане кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такое рашэнне прынялі жыхары горада, якія змагаліся супраць адкрыцця ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» акумулятарнага завода. Змагаліся і, фактычна, дасягнулі поспеху. 

Чытайце таксама: Фермер Кабанаў з Брэстчыны — вялікая гутарка

Кабанаў мае намер балатавацца ў выбарчай акрузе № 1 Брэста. У яго каманду ўвойдуць актывісты антыакумулятарнай ініцыятывы Дзям’ян Лепясевіч і Дзмітры Бекалюк.

Збор подпісаў будзе праходзіць у форме пікетаў амаль штодня ў некалькіх пунктах гораду, расказаў радыё «Свабода» Кабанаў. Ён запрасіў праціўнікаў завода ўваходзіць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі і станавіцца назіральнікамі на выбарах.

Праблема ў тым, што назіральнікі на беларускіх выбарах ніяк не могуць прасачыць сумленнасць падліку галасоў, а выбарчыя камісіі фарміруюцца лукашэнкаўскай вертыкаллю.

«Грамадская кампанія супраць акумулятарнага завода, якая пачалася яшчэ ў студзені 2018 году, паказала, што ёсць шмат праблем, у тым ліку экалагічных, якія трэба вырашаць на заканадаўчым узроўні, каб законы былі выразныя, зразумелыя і каб іх немагчыма было трактаваць адвольна, хто як захоча», — заявіў Кабанаў.

Кабанава не раз штрафавалі і затрымлівалі за ўдзел у пратэстах. На яго нават спрабавалі павесіць крымінальную справу, як і на яшчэ аднаго блогера-пратэстоўца — Сяргея Пятрухіна.

Супраць завода ўзняліся жыхары суседніх вёсак і мікрараёнаў — Тэльмы, Стымава і Шэбрын, а таксама жыхары іншых раёнаў Брэста.

Чытайце таксама: Крымінальную справу супраць брэсцкага блогера Кабанава спынілі. За 4 месяцы не знайшлі складу злачынства

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру