У матчы 20-га тура першынства краіны па футболе БАТЭ ў гасцях прайграў «Мінску» — 2:3. Прычым пасля першых 20 хвілін наогул гарэў 0:3.

Адставанне ад Брэста складае пяць балаў, але ў БАТЭ гульня ў запасе. Паміж сабой брэсцкае «Дынама» і БАТЭ згуляюць 25 верасня. Магчыма, гэта будзе матч за залатыя медалі.

Дынама Брэст — 48 (19), БАТЭ — 43 (18), Шахцёр — 43 (18), Дынама Мінск — 37 (19), Іслач — 34 (20).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0