Аляксандр Лукашэнка ў першы дзень навучальнага года прыехаў у школу-новабудоўлю — мінскую СШ №93, піша БелТА.

Адкрываючы новую навучальную ўстанову, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Сёння асаблівы і хвалюючы для ўсіх нас, асабліва для бацькоў і вучняў, дзень. Пачынаецца новы навучальны год — гэта год першы ў гісторыі школы, якую мы ўрачыста адкрываем. Тут усё адбудзецца ў першы раз — першы званок, першыя ўрокі, першае знаёмства вучняў і педагогаў. Тут пачнецца летапіс школьных будняў на многія дзесяцігоддзі наперад, але ўсе вы назаўжды застанецеся ў гэтай гісторыі першымі».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што новая школа — падарунак мікрараёну Вялікі Лес, названаму ў гонар герояў, якія адстаялі сваю зямлю ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0