БелТА

БелТА

Падчас навучання ў школе трэба, не губляючы часу, атрымліваць максімум ведаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання новай сярэдняй школы №93 Мінска, піша БелТА

«Калі вы хочаце быць канкурэнтнымі ў жыцці, пры ўсёй складанасці, нежаданні часам вучыцца, цяжкасці адукацыі трэба сябе прымусіць хоць бы прыстойна скончыць школу і атрымаць веды», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што без добрай адукацыі і, галоўнае, ведаў стаць паспяховым у далейшым жыцці будзе немагчыма. Патрабаванні да спецыялістаў ва ўсіх сферах дзейнасці настолькі павялічыліся, што без ведаў не ўладкуешся ні на прадпрыемства, ні ў калгас.

— Рабочы — гэта ўжо няпроста, гэта новая тэхніка, вельмі складаная. І гэта я асабліва добра бачу ў сельскай гаспадарцы. Калі раней тут мог працаваць той, хто нікому не патрэбны быў у прамысловасці, дзе ўвогуле можна было — вілы, рыдлёўку ў рукі і працуй. Сёння такія рабочыя ў сельскай гаспадарцы ўжо не патрэбныя, - працягнуў Лукашэнка.

— Мая вам парада (не буду казаць «вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца»): вазьмеце максімум ведаў і вызначыцеся, чым вы будзеце займацца пасля школы, — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0