Сёння тэрміналамі абсталяваныя 34 прыбіральні з 90, якія маюцца на балансе прадпрыемства.
«Пачыналі з прыбіральні на аўтавакзале «Цэнтральны», бо туды прыязджае шмат замежнікаў, якія яшчэ маглі не паспець памяняць грошы на беларускія. А пасля паціху сталі абсталёўваць і іншыя прыбіральні», — расказвае Людміла Грыневіч.
Дырэктар расказвае, што касіры, што працуюць у прыбіральнях, скончылі адпаведныя курсы, маюць пасведчанне.
«Вы ведаеце, што нашы касіры ў асноўным не маладыя, але яны самыя добрасумленныя і адказныя. Канечне, здараюцца памылкі, але паступова ўсе навучыліся карыстацца тэрміналамі», — кажа Людміла Грыневіч.
Напярэдадні Дня Горада, які сёлета адзначаецца 14 верасня, ў касіраў працы дабавіцца.
«Вельмі адказныя выхадныя нас чакаюць, гэта не дай бог хтосьці не трапіць да нас ва ўстанову. Спадзяемся, наяўнасць тэрміналаў спрасціць хоць крышку працу нашым касірам», — смяецца дырэктар.