Фота з інстаграма Валдаса Адамкуса
Прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус з жонкай Алмай 1 верасня адзначылі 68-ю гадавіну свайго вяселля, піша Delfi.lt
Адамкусы ў гады Другой сусветнай вайны пазнаёміліся ў Нямеччыне, іх сяброўства не перапынілася і пасля эміграцыі ў ЗША, дзе яны пажаніліся 1 верасня 1951 года.
«Шлюб — не пірог: па рэцэпце яго не спячэш. Самае галоўнае — давер і ўзаемадапамога. Мне здаецца, калі любіш чалавека, то ў першую чаргу думаеш не пра сябе, а пра яго. Муж становіцца тваім лепшым сябрам», — сказала ў інтэрв'ю часопісу Moteris Адамкене.
Валдасу Адамкусу — 92 гады, ён быў прэзідэнтам Літвы ў 1998—2003 і 2004—2009 гадах. Яго жонка на тры месяцы маладзейшая.





