Жыхарка пасёлка Зялёны Бор наглядала за кватэрай роднага брата, пакуль той знаходзіцца ў камандзіроўках у Польшчы. У адзін з дзён жанчына пабачыла, што ў адным з вокнаў няма шыбы, але самым непрыемным аказалася нястача буйной сумы грошай, амаль $10 тысяч. Падрабязнасці крадзяжу перадае прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Пра здарэнне яна паведаміла ў міліцыю.

Супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС высветлілі, што брат пацярпелага знаходзіцца турме. Сваім сукамернікам ён не раз распавядаў пра паспяховага сваяка. Выйшаўшы на волю, жыхар Бярозы, 1996 года нараджэння, і жыхар Пінска, 1994 года нараджэння, сустрэліся са сваім знаёмым пінчуком, 2001 года нараджэння. Абмеркавалі план дзеянняў і ноччу праніклі ў кватэру пацярпелага.

«Выручку» падзялілі паміж сабой, купілі два аўтамабілі і раз'ехаліся ў розныя бакі. На наступны дзень аператыўнікі затрымалі жыхара Бярозы ў яго дома, там жа была выяўленая частка выкрадзеных грошай.

Праз час пінчукі на адным з аўтамабіляў патрапілі ў «дробнае» ДТЗ, пашкодзіўшы набыты транспарт, праязджаючы па двары шматкватэрнага дома позна ўвечары. Спалохаліся і кінулі машыну. Па гарачых слядах іх затрымалі.

Па факце крадзяжу заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру