У Смаленску мужчына ў расе на высокай хуткасці праехаў па трасе на электрасамакаце. Паездка святара патрапіла на відэа ў мясцовую суполку «Укантакце».
Хуткасць бацюшкі на электрасамакаце магла дасягаць 80 кіламетраў у гадзіну.
«Чым вышэйшая хуткасць, тым хутчэй будзе сустрэча з начальнікам», — жартуюць адміністратары мясцовай суполкі.