Ракетны падводны крэйсер праекта 955А «Барэй» «Князь Алег» увойдзе ў склад Ціхаакіянскага флоту РФ, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Князь Алег» паступіць у распараджэнне флоту ў 2020 годзе. Для крэйсера ўжо падрыхтавалі экіпаж, які знаходзіцца ў Северадзвінску і рыхтуецца прыняць карабель у будаўнікоў.

Агулам Ціхаакіянскі і Паўночны флот атрымаюць па пяць найноўшых ракетных крэйсераў.

Пасля атрымання «Князя Алега» у складзе Ціхаакіянскага флота будзе чатыры ракетных падлодкі: тры субмарыны праекта «Барэй» і ракетны крэйсер «Разань» праекту 667БДР «Кальмар», які перакінулі з Паўночнага флота ў 2008 годзе.

Ракетныя крэйсеры чацвёртага пакалення праектаў «Барэй» і «Барэй-А» стануць асновай марскіх стратэгічных ядзерных сіл Расіі. Для ВМФ плануецца пабудаваць дзесяць такіх субмарын. «Барэі» могуць пераносіць да 16 міжкантынентальных балістычных ракет «Булава-30» з радыусам дзеяння больш за 9 тысяч кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0