КНДР сёлета магла завяршыць распрацоўку адразу трох новых тыпаў балістычных ракет малой далёкасці. Пра гэта ў аўторак заявіў журналістам міністр абароны Японіі Такэсі Івая, паведамляюць інфармагенцтвы.

Улетку КНДР аднавіла ракетныя выпрабаванні. Апошні раз ракетны пуск быў ажыццёўлены КНДР 24 жніўня. Тады дзве балістычныя ракеты праляцелі каля 380 км. Японскі бок настойвае, што падобныя пускі з'яўляюцца парушэннем рэзалюцый Рады Бяспекі ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0