Целы 25 загінулых знойдзеныя каля паўночнага ўзбярэжжа вострава Санта-Крус (штат Каліфорнія), дзе ў панядзелак затанула судна Conception. Яшчэ дзевяць чалавек зніклі без вестак, паведаміла ў аўторак агенцтва Associated Press са спасылкай на Берагавую ахову ЗША.

Раней тэлекампанія CNN інфармавала пра восем загінулых.

Судна, на борце якога знаходзіліся 34 пасажыры і 5 членаў экіпажа, загарэлася і затанула за 20 метраў ад выспы Санта-Крус. Пяцёра членаў экіпажа, якія знаходзіліся на верхняй палубе, саскочылі ў ваду, іх падабрала іншае судна, якое праходзіла побач. 34 пасажыры знаходзіліся ў памяшканні пад палубай.

Пажар успыхнуў каля 3 гадзін раніцы на 23-метровым судне 1981 года пабудовы, прыпісаным да гавані Санта-Барбары. У мінулую суботу судна, на борце якога знаходзіліся аматары дайвінгу і марской рыбалкі, адправілася ў круіз, падчас якога зрабіла некалькі прыпынкаў ля берагоў вострава Санта-Крус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0