Аляксандр Лукашэнка расказаў, як малодшы сын растлумачыў яму, што такое «цёмная сетка», піша Tut.by.

— Цяпер асобныя краіны свету занекапоеныя праблемай забеспячэння свабоды інтэрнэту. Свабоды… што маецца на ўвазе пад гэтым тэрмінам? Дзе мяжа свабоды зносін і самавыяўлення і бескантрольнымі, беспакаранымі паводзінамі ў сусветнай лічбавай прасторы? — пазначыў важную тэму кіраўнік краіны, выступаючы на ​​адкрыцці міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам у Мінску.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што сёння, рыхтуючыся да сустрэчы, ён яшчэ раз прагледзеў свой выступ і прачытаў тэрмін «DarkNet — цёмная сетка».

— Снедаў з малым сваім, 15 гадоў, пытаюся: «Мікалай, а што такое DarkNet?» Ён мяне ўразіў: па паліцах расклаў тое, што я наогул не чуў. Калі хочаш наркотыкі, зброю купіць — гэта такая сетка. Я падумаў: дзіця, якое наогул, як мне здавалася, далёкае ад гэтага, ведае лепш, чым я. Напэўна, ёсць пра што падумаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?