president.gov.by

president.gov.by

Адкрываючы ў Мінску канферэнцыю па барацьбе з тэрарызмам, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра ваенны канфлікт ва Украіне, піша Tut.by.

Па словах кіраўніка дзяржавы, калі пачаўся канфлікт ва Украіне, у Беларусі яго многія папракалі: «Навошта нам улазіць у чужы канфлікт».

Лукашэнка расказаў, як падпісаў указ аб прадастаўленні роўных магчымасцяў для мігрантаў у Беларусі — па жыллі, адукацыі, дзіцячых садах, школах, ВНУ, месцам працы.

— Вы думаеце, нам хто-небудзь дапамог? Не, але мы і не прасілі гэтай дапамогі. Але самае страшнае, што адбылося потым і зараз працягваецца, мы вымушаны былі са сваімі братамі, блізкімі людзьмі цалкам закрыць мяжу, наглуха.

Лукашэнка лічыць: там, дзе зброя ў руках у людзей, і асабліва ў людзей, нацыяналістычна настроеных, чакай тэрарызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0