2 верасня каля 2 гадзіны ночы супрацоўнікі ДАІ на праспекце Чарняхоўскага ў Віцебску спынілі аўтамабіль «Опель Амега», кіроўца якога візуальна знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап'янення, паведамляе прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Пры праверцы дакументаў падазрэнні супрацоўнікаў міліцыі пацвердзіліся: 29-гадовы кіроўца відавочна быў нецвярозы. Але пасля ён і яго пасажыр паспрабавалі даць хабар супрацоўнікам міліцыі — 200 даляраў ЗША.

Супрацоўнік ДАІ папярэдзіў кіроўцу і пасажыра аб крымінальнай адказнасці за дачу хабару. Аднак, насуперак папярэджанням, яны паклалі грошы ў бардачок службовага аўтамабіля. Убачыўшы гэта, інспектар зачыніў машыну і выклікаў на месца следча-аператыўную групу.

У дачыненні да кіроўцы заведзена крымінальная справа (дача хабару). Максімальнае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0