Пракуратура Нідэрландаў звярнулася да ўладаў Украіны з просьбай не ўключаць у спіс палонных для абмену з Расіяй Уладзіміра Цэмаха, якога ўкраінскія спецслужбы затрымалі як каштоўнага сведку па справе аб збітым малайзійскім «Боінгу» над Данбасам ў ліпені 2014 года. Пра гэта паведамляе газета NRC Handelsblad.

Па інфармацыі выдання, член Сумеснай следчай групы (JIT, ССГ) Фрэд Вестэрбэке ў сваім лісце заявіў, што Цэмаха неабходна захаваць для далейшага расследавання катастрофы. Паводле яго слоў, галандская пракуратура разглядае былога начальніка СПА г.зв. «ДНР» у якасці падазраванага. Падставай для перагляду яго статусу паслужыла з'яўленне ў следства новай інфармацыі, сутнасць якой не раскрываецца.

2 верасня амбудсмэн «ДНР» Дар'я Марозава заявіла, што ўлады рэспублікі ўключылі Цемаха ў спіс палонных для абмену з Кіевам. Дачка затрыманага Марыя паведаміла, што Кіеў неафіцыйна адмовіўся выдаваць Цэмаха Расіі.

Чытайце таксама:
Версія затрымкі абмену палоннымі: Расія хоча атрымаць падазраванага ў справе «Боінга»

Цемаха затрымалі 4 ліпеня ў яго ўласным доме па абвінавачванні ў тэрарызме. У 2014 годзе Цэмах лічыўся начальнікам СПА ў горадзе Снежнае, паблізу якога быў збіты лайнер.

Чытайце таксама:
Украінскія спецслужбы вывезлі з «ДНР» важнага сведку па справе аб збіцці «Боінга»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру