Пра гэта Шышкін паведаміў у свам фэйсбуку.

У дзяржаўнай міграцыйнай службе Арменіі сказалі, што асабістых звестак грамадзянаў даць не могуць і такія выпадкі не каментуюць, але параілі арыентавацца на заяву Шышкіна.

Шышкін пакінуў Расію ў студзені 2019 года. Да таго ён адседзеў амаль чатыры гады ў калоніі за экстрэмізм па прыгаворы калужскага суда. Падставай для пераследу стаў яго заклік правесці 18 мая 2014 года «Дзень гневу» на Манежнай плошчы Масквы. У кастрычніку 2015 года расійскі «Мемарыял» прызнаў яго палітвязнем.

Віталь Шышкін прытрымліваецца апазіцыйных поглядаў, з'яўляючыся прадстаўніком умеранага крыла рускага нацыяналістычнага руху.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру