Пасля адстаўкі прэм'ера Мамукі Бахтадзэ ўрад Грузіі можа ўзначаліць міністр унутраных спраў Георгій Гахарыя.

Менавіта адстаўкі Гахарыі патрабавалі тры месяцы ўдзельнікі пратэстаў у Тбілісі. Яны лічылі, што Гахарыя павінен панесці адказнасць за разгон мітынгу ў цэнтры Тбілісі ў ноч на 21 чэрвеня. Пры разгоне акцыі, якая была справакаваная візітам і выступам у парламенце расійскага дэпутата Сяргея Гаўрылава, пацярпелі 240 чалавек.

Пасля таго як было абвешчана, што Гахарыя можа заняць пасаду кіраўніка ўрада, у Тбілісі паднялася новая пратэстная хваля. Вечарам 3 верасня апазіцыя мае намер далучыцца да акцыі грамадзянскіх актывістаў на праспекце Руставелі.

«Цярпець гэта немагчыма! Прадстаўленне Гахарыя на пасаду прэм'ер-міністра — гэта плявок у наша грамадства, увесь апазіцыйны спектр і ў тых людзей, якія 20 чэрвеня абаранялі інтарэсы краіны. Апазіцыя і грамадзянская супольнасць павінна зрабіць усё, каб не адбылося зацвярджэння Гахарыя на пасаду прэм'ер-міністра. Ад уладаў мы катэгарычна патрабуем змяніць гэтую кандыдатуру і не абвастраць супрацьстаянне», — цытуе словы кіраўніка Адзінага нацыянальнага руху Грыгола Вашадзэ newsgeorgia.ge

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру