@BabakTaghvaee

@BabakTaghvaee

Улады Ірана запатрабавалі, каб ісламскі суд акругі Бахмай правінцыі Боер-Ахмад адмяніў шлюб паміж 28-гадовым мужчынам і 9-гадовай дзяўчынкай. Пра гэта паведамляецца ў твітары журналіста Бабака Тагвея.

Такое рашэнне было прынята пад ціскам грамадскасці пасля таго, як кадры з вяселля пары былі апублікаваныя ў СМІ і сацыяльных сетках. Акрамя таго, паведамляецца, што мясцовыя выданні пішуць, быццам мужчыну не 28 гадоў, а 22 гады. Аднак журналісты пацвярджаюць, што яго жонцы ўсяго 9 гадоў.

Бабак Тагвей таксама раскрыў асобу 28-гадовага мужчыны. Паводле яго звестак, мужа дзяўчынкі завуць Мілад Чэшані, ён баец народнага апалчэння Басідж, якое ўваходзіць у Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі. Чэшані атрымаў дазвол на шлюб у ісламскім судзе акругі.

Іранская журналістка Масіх Алінежад апублікавала ў твітары відэа з вяселля дзяўчынкі з Ірана і распавяла, што яно прымусіла яе плакаць. Журналістка заявіла, што дзяўчынцы менш за 13, і абурылася ісламскімі законамі. Карыстальнікі сацсеткі заклікалі грамадскія арганізацыі звярнуць увагу на шлюб.

У Іране па законе дзяўчына можа ўступаць у шлюб з 13 гадоў, мужчына — з 15 гадоў. Да 2002 года ў краіне дазвалялася заключаць шлюбы з 9-гадовымі дзяўчынкамі. Ісламская духавенства заахвочвае раннія шлюбы, бо гэта, на іх думку, прадухіляе пазашлюбныя сувязі, за якія ў краіне прадугледжаны цяжкія пакаранні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0