Як паведамлялася, ноччу ў Гомелі быў учынены разбой. Адзін з падазраваных быў затрыманы па гарачых слядах, двое іншых былі абвешчаныя ў вышук. Каля 17:00 аператыўнікі Гомельшчыны затрымалі другога падазраванага, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.
Аператыўнікам Савецкага РАУС паступіла інфармацыя, што адзін з падазраваных сабраўся выехаць з горада. Аператыўнікі вылічылі магчымае месцазнаходжанне саўдзельніка злачынства.
Калі малады чалавек убачыў службовы аўтамабіль міліцыі, то рэзка уключыў заднюю перадачу і паспрабаваў з'ехаць, але быў затрыманы.
Падчас агляду салона былі знойдзеныя грошы.