На заявы Лукашэнкі адказалі ўкраінскія памежнікі: яны канстатуюць значнае зніжэнне ўзроўню незаконнага трафіку зброі праз мяжу краіны з Рэспублікай Беларусь, чым абвяргаюць заявы Мінска аб нібыта вялікай колькасці зброі, якая незаконна ўвозіцца ў краіну праз мяжу з Украінай. Пра гэта піша партал zn.ua.

«На працягу апошніх гадоў мы неаднаразова чулі з беларускага боку заявы пра паток нелегальнай зброі, які нібыта ідзе з Украіны. Пры гэтым украінскі бок ні разу не атрымаў гэтаму пацверджання», — сказаў прадстаўнік Дзяржпагранслужбы Украіны Андрэй Дземчанка.

Паводле яго слоў, за восем месяцаў 2019 года на мяжы з Беларуссю ўкраінскія памежнікі выявілі 38 адзінак зброі.

«Гэтая лічба ў разы меншая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Неабходна адзначыць, што з гэтых 38 адзінак 20 менавіта накіроўваліся на ўезд ва Украіну, г.зн. іх спрабавалі правезці менавіта з тэрыторыі Беларусі», — адзначыў прадстаўнік ўкраінскага пагранведамства.

Паводле яго слоў, астатнія 18 адзінак зброі, якія спрабавалі вывезці на тэрыторыю Беларусі з Украіны, толькі адна адзінка з'яўляецца агнястрэльнай зброяй, астатнія ж — паляўнічай, газавай, халоднай або пнеўматычнай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру