Зубная эмаль — самае цвёрдае рэчыва ў арганізме чалавека, і яно незаменнае. Ва ўсім свеце мільярды людзей пакутуюць ад разбурэння зубоў, выкліканага стратай зубной эмалі, але новыя даследаванні даюць надзею вырашыць гэтую глабальную праблему, піша Science Alert.

Навукоўцы ў Кітаі распрацавалі вадкі раствор, які можа эфектыўна адгадаваць вонкавую паверхню пашкоджанай зубной эмалі, выкарыстоўваючы матэрыял, які імітуе натуральны працэс мінералізацыі ахоўнага пласта нашых зубоў.

Зубная эмаль утвараецца ў працэсе біямінералізацыі, пры якім клеткі вылучаюць бялкі, якія ў рэшце рэшт цвярдзеюць.

Праблема ў тым, што гэтыя клеткі прысутнічаюць толькі падчас развіцця зубоў. Нашы сфармаваныя зубы практычна не маюць натуральнай здольнасці аднаўляцца.

Паведамляецца, што з дапамогай сінтэзу часціц фасфату кальцыю, дыяметрам усяго 1,5 нм, даследчыкі ў лабараторных умовах упершыню выгадавалі 2,8 мкм эмалі за 48 гадзін.

Навукоўцы наносілі вадкі гелевы матэрыял на зуб, які ахвяраваў для даследаванняў адзін з пацыентаў. У выніку на ім утварылася цвёрдая крышталічная плёнка, ідэнтычная натуральнай зубной эмалі.

Цяпер навукоўцам трэба правесці серыю эксперыментаў, каб пацвердзіць бяспеку свайго матэрыялу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?