У гродзенскім заапарку знялі відэа пра суворага шпака, які крадзе абед у льва. А ён, здаецца, і не супраць, піша Hrodna.life.

Гродзенскі арнітолаг Зміцер Вінчэўскі пацвярджае, што на відэа малады шпак, які ліняе ў дарослае пяро. Праўда, не факт, што гэта адна і тая ж птушка ў розных момантах.

На відэа шпак ласуецца мясам з абеду льва.

— Так, шпакі могуць есці сырое мяса, асабліва зімой — як і іншыя віды вераб’іных, — кажа Дзмітрый.

Ці натуральныя такія паводзіны для птушкі?

— Спроба цікавая, дэманструе шырыню магчымых паводзін, але нічога надзвычайнага ў гэтым няма. Спроба магла і можа скончыцца фатальна ў любы момант, — кажа арнітолаг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?