Дональд Трамп у сваім Twitter заклікаў кітайскія ўлады паспяшацца з перамовамі і заключэннем новага гандлёвага пагаднення, інакш пасля 2020 года, «калі яго пераабяруць», умовы стануць значна больш жорсткімі.
Трамп выказаў здагадку, што Кітаю хацелася б мець справу з любым іншым кіраўніком Белага дома, каб «працягваць практыку рабавання ЗША».
Паводле яго слоў, 16 месяцаў (засталося да інаўгурацыі пераможцы выбараў 2020 года) — гэта ўжо працяглы тэрмін, каб губляць працоўныя месцы і ў перспектыве кампаніі.
«Падумайце, што адбудзецца, калі я выйграю», — прыгразіў Трамп.