Легендарны нарвежскі біятланіст Халвар Ханевальд пайшоў з жыцця ва ўзросце 49 гадоў.

Ён памёр у сваім доме ў Боргене 3 верасня раніцай, паведамляюць Budstikka і іншыя нарвежскія медыя. Пры гэтым прычыны смерці легендарнага біятланіста не называюцца.

Ханевальд браў па золаце на Алімпійскіх гульнях у Нагана-1998 (індывідуальная гонка), Солт-Лэйк Сіці-2002 (эстафета) і Ванкуверы-2010 (эстафеца). У яго таксама было 2 сярэбраныя і 1 бронзавы медаль.

Ханевальд завяршыў кар'еру ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0