У аўторак парламент Брытаніі вярнуўся з вакацый — і ў брытанскай палітыцы разгарнулася бітва, якой яшчэ не было ў найноўшай гісторыі краіны, піша bbc.com.

Парламент зрабіў першы важны крок да таго, каб забараніць прэм'еру «жорсткі брэксіт».

Позна ўвечары ў аўторак Палата абшчын большасцю галасоў — 328 супраць 301 — пастанавіла адабраць ва ўрада права вызначаць парадак парламента.

Гэта адкрывае шлях для прыняцця закона, які выключае рэзкі разрыў сувязяў з ЕС. Разглядаць яго парламентарыі будуць у сераду.

Борыс Джонсан адразу пасля галасавання заявіў, што, калі дэпутаты прагаласуюць за адтэрміноўку, ён унясе прапанову аб пазачарговых выбарах.

У гісторыі Брытаніі было шмат палітычных крызісаў, але яшчэ не бывала так, каб сышлося столькі ўсяго адразу: краіна павінна, але не можа прыняць лёсавызначальнае рашэнне; парламент збіраецца адабраць ва ўрада права на гэтае рашэнне і для гэтага гатовы засядаць хоць начамі, хоць у выходныя.

Прэм'ер-міністр пры гэтым фактычна не мае большасці ў парламенце, кіруючая партыя расколатая на ваюючыя фракцыі, тры суды разглядаюць пазовы аб законнасці прыпынення працы парламента, і ў дадатак на заднім плане маячыць перспектыва рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі і новых сутыкненняў у Паўночнай Ірландыі.

Выхад Брытаніі з Еўрапейскага саюза прызначаны на 31 кастрычніка.

Калі у гэтай бітве пераможа парламенцкая большасць — «брэксіт», хутчэй за ўсё, будзе адкладзены і Брытанія правядзе пазачарговыя выбары i, не выключана, новы рэферэндум аб членстве ў Еўрасаюзе.

Калі пераможа Борыс Джонсан — хутчэй за ўсё, Брытанія 31 кастрычніка «выпадзе» з Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0