Працэс абмену зняволенымі паміж Украінай і Расіяй, магчыма, будзе запушчаны да канца гэтага тыдня. Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ў сераду дзве дыпламатычныя крыніцы.

«Абмен можа пачацца да канца тыдня, імаверная дата — 7 верасня», — сказала «Інтэрфаксу» дыпламатычная крыніца.

Тым часам, іншая крыніца, пацвердзіўшы, што абмен запланаваны на суботу, адзначыла, што дамоўленасці носяць папярэдні характар. 

У Крамлі ўстрымаліся ад каментароў у сувязі з паведамленнямі аб тым, што абмен вязнямі паміж Расіяй і Украінай можа пачацца 7 верасня..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0