Здарэнне адбылося вечарам 3 верасня каля в. Чарнаручча на дарозе М-3 Віцебск-Мінск, паведамляе МНС.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, устанавілі, што «Мэрсэдэс-Спрынтар» з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам, у выніку чаго ў салоне кіроўца быў заблакаваны. 

Пасля агляду мужчына з траўмамі рознай ступені цяжкасці быў шпіталізаваны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?