Выпадак зафіксаваны ў Асіповічах.
Як паведамляе СК, невядомы на тэлефон непаўналетняй адправіў паведамленне з прапановай атрымаць бясплатныя «галасы», з дапамогай якіх у адной сацсетак можна купляць падарункавыя стыкеры.
Аднак, гэта была толькі падстава для ўступлення ў перапіску. За кожны адказ на паведамленне махляра з балансу абаненцкага нумара спісвалася па 6 рублёў.
У выніку ўсяго спісалася 1 400 рублёў.
Па дадзеным факце Асіповіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.1 арт.209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса.
Асоба махляра высвятляецца.





