Уладлен Саўко знік 31 жніўня. Праз некалькі дзён яго знайшлі. Хлопец загінуў.
Уладлен сышоў з дома сярод ночы, а палове на 4-ю. Больш яго ніхто не бачыў. Мёртвага хлопца знайшлі 3 верасня.
Мама Уладлена паведаміла «Нашай Ніве», што з сынам здарыўся няшчасны выпадак:
«Гэта не суіцыд і не забойства. Ён вельмі любіў фатаграфаваць на старым закансерваваным чыгуначным мосце. І ці то аступіўся, ці то што…»
Па словах жанчыны, у тым, што Уладлен сыйшоў з дома, сярод ночы таксама нічога дзіўнага няма. Яна кажа, што сын заўсёды любіў гуляць па начах.
Уладлен сёлета скончыў Гродзенскі політэхнічны каледж па спецыяльнасці «тэхнік-будаўнік». Паступіў у Брэст, у тэхнічны ўніверсітэт на завочнае.





