Фота Надзеі Бужан
Камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у работах па ўборцы сельскагаспадарчай прадукцыі ў сялянскіх фермерскіх гаспадарках «Дружба і К» і «АграЛайнПлюс», пішуць Мінск-навіны.
Дастаўка да месца працы і назад аўтобусам ажыццяўляецца бясплатна. У сярэднім штодня аплата працы складае 15-20 рублёў.
Для атрымання накіравання на працу трэба звярнуцца ў аддзел абслугоўвання грамадзян упраўлення занятасці насельніцтва камітэта з пашпартам ці іншым дакументам.





