president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наклаў вета на закон аб хімічнай кастрацыі педафілаў і стварэнні адкрытага рэестра з імі.
«Рыхтуецца на разгляд з вета прэзідэнта», — гаворыцца ў картцы законапраекта. Якія менавіта прапановы ўнёс Зяленскі - невядома, бо дакументы яшчэ не апублікаваныя.
Праект закона «Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны адносна ўзмацнення адказнасці за злачынствы, учыненыя ў дачыненні да малалетняй або малалетняга, непаўналетняй або непаўналетняга і асобы, якія не дасягнула палавой сталасці» падпісаў і адправіў на подпіс прэзідэнту яшчэ мінулы склад Вярхоўнай Рады.





