Фота з Вікіпедыі
Вядомы нямецкі фатограф Петэр Ліндберг памёр ва ўзросце 74 гадоў.
Ліндберг быў адным з найбольш паспяховых і ўплывовых фэшн-фатографаў у свеце. Ён рэгулярна здымаў такіх топ-мадэляў як Лінда Евангеліста, Сіндзі Кроўфард, Кейт Мос.
Фатаграфіі Ліндбэрга публікавалі вядучыя часопісы — Harper's Bazaar, Vogue, Vanity Fair, Rolling Stone, здымаў для календара Pirelli.





