Экалагічнае свята «Журавы і журавіны Міёрскага краю» праводзіцца штогод у верасні. Месца і час незвычайнага свята абраныя нездарма: менавіта ў верасні тут пачынаецца сезон збору журавін, а па запасах гэтых ягад балота Ельня займае першае месца ў Беларусі.
Акрамя таго, у гэты час на Мёршчыне штогод падчас восеньскай міграцыі прыпыняюцца на адпачынак больш за трыццаць тысяч шэрых журавоў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў.
Пабачыць гэту незвычайную прыгажосць запрашае фонд «Краіна замкаў».
Вартыя ўвагі і самі Мёры. Упершыню, як маёнтак Мярэя ў Браслаўскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, яны гадваюцца ў 1514 годзе. Сёння гэта ўтульны гарадок на беразе маляўнічага возера з захаванай забудовай старадаўняй планіроўкі XVIII-XIX стагоддзяў.
Пабачаць удзельнікі экскурсіі і Ельню — самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і адно з найбуйнейшых у Еўропе. Тут больш за 100 азёр, якія чаргуюцца з невялікімі астравамі, зарослымі лесам і ствараюць непаўторны мазаічны ландшафт.
Запісацца ў падарожжа на свята журавоў і журавін можна па тэлефонах:
(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58
Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.
Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807