Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Богдан спарадзіраваў былога ўкраінскага лідара, дэпутата Вярхоўнай Рады Пятра Парашэнку проста падчас ягонага выступу ў парламенце. Адпаведнае відэа апублікавана ў твітары.

На кадрах бачна, што ў пачатку выступу Парашэнкі Богдан пачаў падымаць рукі ўверх. На паседжанні прысутнічаў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі, які, мяркуючы па відэароліку, ледзь стрымлівае смех. Стоячы за трыбунай былы ўкраінскі лідар казаў пра неабходнасць адмяніць дэпутацкую недатыкальнасць.

«25 гадоў украінскі народ чакае адмены касты недатыкальных», — сказаў Парашэнка. Падчас гэтых слоў Богдан пачаў парадзіраваць экс-прэзідэнта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру