У сувязі з набліжэннем уздыму захворвання насельніцтва на вірусныя і іншымі сезоннымі інфекцыямі Міністэрства аховы здароўя даручыла забяспечыць бесперабойную наяўнасць у аптэках процівірусных лекаў. Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, размешчаным на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнікам аптэчных арганізацый усіх формаў уласнасці даручана прыняць вычарпальныя меры па фарміраванні запасу і забеспячэнню з верасня па красавік бесперабойнай наяўнасці лекавых сродкаў для прафілактыкі і лячэння сезонных вірусных і бактэрыяльных інфекцый: гарачкапаніжальных, болесуцішальных і супрацьзапаленчых, імунамадулюючых, супрацьмікробных і супрацьвірусных.

Кіраўнікам суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, якія займаюцца прамысловай вытворчасцю лекаў, неабходна прыняць меры па забеспячэнні напрацоўкі і бесперабойных паставак гэтых лекавых сродкаў, у тым ліку ў форме раствораў (парашкоў для падрыхтоўкі раствораў) для ін'екцый / інфузій па заяўках арганізацый аховы здароўя.

Для ацэнкі эфектыўнасці лекавага забеспячэння насельніцтва ў гэты перыяд Міністэрства аховы здароўя арганізуе маніторынг аптэк усіх формаў уласнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру