Пасля таго, як сяброўка Караліны выклала перапіску ў адну з суполак Салігорска, паводзінамі дзяўчыны абурыліся ледзьве не ўсе мамы і таты горада.

Дзяўчыну літаральна закідалі паведамленнямі. Караліна спрабавала адказваць, што насамрэч яе ўзламалі, і яна такога не пісала.

«Наша Ніва» звязалася з Каралінай, каб пачуць, што ўсё ж такі адбылося:

«А давайце не будзем раздуваць шуміхі. Ужо нічога не паправіш. Адразу пасля таго, як у аддзеле адукацыі даведаліся пра гэта, мяне звольнілі па артыкуле. А працавала я па размеркаванні. Ды яшчэ па мэтавым. Цяпер мне трэба выплаціць 15 тысяч рублёў», — сказала Караліна.

Дзяўчына працягвае: «І я, шчыра кажучы, наогул не разумею, што мне зараз рабіць і як жыць далей. У садку я атрымлівала прыкладна 350 рублёў у месяц. І як бы там хто ні думаў і ні казаў, мне падабалася працаваць з дзецьмі. І на дзяцей я ніколі не крычала, не злавала».

Начальнік Салігорскага аддзела адукацыі: «Найлепшы кантралёр за выхавацелямі — дзеці і іх бацькі»

Начальнік аддзела адукацыі Ігар Цыбулька расказаў «Наша Ніве», што пакуль Караліна не звольненая.

«Створаная камісія, ёй праводзіцца праверка і рашэнне аб звальненні гэтай выхавацелькі будзе прынятае заўтра. Хутчэй за ўсё, Караліна будзе звольнена па артыкуле 47 працоўнага кодэксу: «Амаральныя паводзіны супрацоўніка». Недахопу ў кадрах у Салігорскім раёне няма, і на яе месца мы возьмем другога работніка. «Чорных спісаў» у нас няма, таму Караліна можа спрабаваць уладкавацца ў іншую ўстанову адукацыі. Пасля гэтай сітуацыі бацькі прапаноўвалі ўсталяваць у садках камеры відэаназірання. Мы гэтага рабіць не будзем. Яны ёсць ва ўсіх установах, але ў іх іншая мэта — не сачыць за педагогамі. Найлепшы кантралёр за паводзінамі педагогаў — гэта нашы дзеці і іх бацькі, — падсумаваў Ігар Цыбулька.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру