Паход у краму гасцям з Шры-Ланкі ў Гродне запомніцца надоўга. У камеры захоўвання адна з дзяўчын пакінула заплечнік, у якім знаходзілася 2,7 тыс. даляраў і 500 рублёў. Студэнтка не замкнула ячэйку, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў тэлеграм-канале.

У гэты ж час у краму зайшлі двое мужчын, якія раней неаднаразова траплялі ў поле зроку міліцыі. Яны ўбачылі адкрытую ячэйку, там знаходзіўся заплечнік. Доўга не разважаючы, адзін з іх дастаў яго, накінуў на плячо і накіраваўся да выхаду з крамы.

Аднак ён і падумаць не мог, што сустрэнецца на выхадзе з занальным аперупаўнаважаным.

Супрацоўнік крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Гродна быў у цывільнай форме і проста ішоў у краму. Але ўбачыў ужо раней знаёмых яму мясцовых і звярнуў увагу на жаночы заплечнік на плячы. Аператыўнік павярнуўся на ганку крамы і пайшоў за мужчынамі. Папрасіў спыніцца і паказаць, што знаходзіцца ў заплечніку.

Для разбору грамадзяне былі дастаўлены ў Ленінскі РАУС. Да гэтага часу пацярпелыя яшчэ не паспелі звярнуцца ў міліцыю. Пазней дзяўчаты прыбылі ў раённы аддзел міліцыі для напісання заявы, але ніяк не чакалі, што тут жа змогуць забраць выкрадзеныя рэчы і ўсе грошы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру