Пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась расказаў журналістам, што праінфармаваў кіраўніка краіны пра пэўныя карэкціроўкі ў рабоце праваахоўных органаў, паведамляе Звязда.

«Па-першае, тыя ўстаноўкі, якія былі дадзеныя на нарадзе пад кіраўніцтвам прэзідэнта, даведзеныя па ўсёй вертыкалі па кожным ведамстве да выканаўцаў, — паведаміў ён. — Па-другое, прайшло прадметнае абмеркаванне паднятых пытанняў у кожным ведамстве. Задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы, былі дэталізаваныя».

Дзяржсакратар дадаў, што сёння Аляксандр Лукашэнка патрабаваў ажыццявіць жорсткі кантроль за прыняццем мер па негатыўных фактах, якія былі агучаныя на нарадзе.

«Кожны работнік ведамства павінен пачуць дакладны сігнал: працаваць, ігнаруючы прынятыя правілы, законы, нельга. Працаваць па паняццях, як табе зручна і хочацца, недапушчальна, — патлумачыў Станіслаў Зась. — Ёсць пэўныя рамкі, усе павінны іх трымацца. Перш за ўсё, людзі, якія носяць пагоны».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, каб вынікі нарады аб рабоце праваахоўных органаў не сышлі на нішто, расказаў дзяржсакратар Рады бяспекі. «Такога не будзе. Працэс гэты не аднамомантны. Але карэкціроўкі ўжо адбываюцца, і негатыўным фактам дадзеная адпаведная прававая альбо службовая ацэнка. І работа будзе працягнута», — запэўніў Станіслаў Зась.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
07.07.2004 / 21:22
Слова слова 25 лет одни слова
0
Каментатар / Адказаць
01.12.1993 / 03:42
А то ты раней гэтага не ведаў?
А то ператварылі  людзей ў пагонах у нейкую банду, апусціўшы іхны прэстыж ніжэй плінтусу!
Зараз цяжка будзе падняць гэты прэстыж, трэба памяняць большую частку супрацоўнікаў, бо тое, што гадамі распускалася, да парадку ўжо не прывядзеш!
0
Каментатар / Адказаць
02.06.1983 / 09:42
"Понятия" узаконены у Беларуси,Лукашэнка што сказау Караеву пры назначэнни:...если надо каму то дать в морду- дай,если надо когота пьяного (начальнника,чыновника,представителя власти.....)отвезци домой-отвези... ."Понятия",вось асноуны закон у Беларуси.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру