Сёння ўрад ухваліў звальненне Клічко з пасады старшыні Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі і накіраваў адпаведны дакумент ў Офіс прэзідэнта Зяленскага. Сам Віталь Клічко лічыць гэта неканстытуцыйнай і недэмакратычнай спробай звольніць яго з пасады кіраўніка адміністрацыі Кіева. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу ў Кіеве, паведамляе УНІАН. У выпадку звальнення ён паабяцаў звярнуцца ў суд. 

Калі Клічко звольняць з пасады старшыні Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі, ён працягне быць мэрам Кіева, але яго паўнамоцтвы істотна зменшацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0