Кампанію Google абавязалі выплаціць штраф у памеры $170 млн за незаконны збор дадзеных пра маленькіх дзяцей. Пра гэта паведамляецца на сайце Федэральнай гандлёвай камісіі ЗША.

Пракуратура горада Нью-Ёрк і ФГК даказалі, што відэахостынг YouTube збіраў персанальныя дадзеныя гледачоў, якія яшчэ не дасягнулі 13-гадовага ўзросту. Адміністрацыя сэрвісу не запытвала дазвол апекуноў і бацькоў на гэта.

Дзеянні YouTube, які належыць Google, парушалі федэральны закон аб абароне прыватнасці дзяцей у сетцы, вырашылі ў пракуратуры. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0