Арганізацыя Baltic Internet Policy Initiative замовіла правядзенне даследавання, якімі мэсэнджарамі карыстаюцца ў Беларусі. Аказалася, на першым месцы знаходзіцца Viber. Вынікі апытання апублікаваны на infopolicy.biz.

Даследаванне праводзілася ў жніўні на працягу двух тыдняў. Колькасць апытаных склала 662 чалавекі ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў. У прыватнасці, яны адказвалі на пытанне, якімі мэсэнджарам карысталіся за апошні месяц.

Абсалютным лідарам у Беларусі з'яўляецца Viber — 70%. Затым ідуць Skype — 38%, WhatsApp — 25%, Telegram — 23% і Facebook Messenger — 17%. Пры гэтым 10% апытаных адказалі, што не карыстаюцца мэсэнджарамі наогул.

Калі казаць пра ўзрост карыстальнікаў, Viber найбольш папулярны ў апытаных ва ўзросце 25—44 гады, яго абіраюць больш за 80%. Telegram — больш за 50% ва ўзросце 15—24 гады, а вось Skype — 46% ва ўзросце 55—74 гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру