За крадзеж будаўнічага інструмента затрымалі 32-гадовага сталічнага жыхара, паведамляе міліцыя.

Нецвярозы мужчына вырашыў нешта вынесці з гіпермаркета, каб потым перапрадаць. У гандлёвым зале наведвальнік затрымаўся ля прылаўка з будаўнічым інструментам. Прыхапіўшы два перфаратары коштам больш за 400 рублёў, мужчына прайшоў міма касы, не расплаціўшыся. Злодзея заўважылі, але на просьбы работніка крамы спыніцца зламыснік паскорыў хаду. Праваахоўнікі затрымалі яго на працягу гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0