Палата абшчын брытанскага парламента прыняла законапраект, які абавязвае ўрад прэм'ер-міністра Борыса Джонсана адтэрмінаваць выхад краіны з Еўрасаюза на тры месяцы, да 31 студзеня 2020 года, піша Reuters.

Законапраект быў падтрыманы 327 парламентарыямі, 299 выступілі супраць. Рашэнне ніжняй палаты павінна атрымаць адабрэнне членаў Палаты лордаў.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан раскрытыкаваў прыняцце законапраекта і заявіў, што 15 кастрычніка павінны быць праведзены пазачарговыя выбары.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру