Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся першымі ўражаннямі міністра на гэтай пасадзе пасля нядаўняга прызначэння, яго ацэнкамі крымінагеннай сітуацыі, піша БелТА

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка асабліва падзякаваў праваахоўнікаў за хуткае раскрыццё гучнай крымінальнай справы, звязанай з рабаваннем ювелірнай крамы ў Мінску:

«Сярод белага дня. Як выклік. На выклік вы годна адказалі. Дай бог, каб так заўсёды ў вашай службе было. Вы вельмі хутка разгарнуліся і ў прынцыпе раскрылі гэтую крымінальную справу, хаця следства і суд прымуць па гэтым пытанні рашэнне. Але хлопцы спрацавалі вашыя. Малайцы! Я вас прашу, перадайце ім маю шчырую падзяку за аператыўную працу. За той прафесіяналізм, які ён праявілі. З розных крыніц мне дакладвалі пра дэталі раскрыцця гэтай справы. Гэта высокі прафесіяналізм. Малайцы хлопцы! Перадайце ім маю ўдзячнасць, заахвоціце. Яны гэта заслужылі».

Памятаеце дзёрзкі напад на ювелірную краму ў цэнтры Мінска? Падазраваных затрымалі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0