Фота з інстаграма Пласіда Дамінга

Фота з інстаграма Пласіда Дамінга

Яшчэ 11 жанчын заявілі, што падвяргаліся сэксуальным дамаганням з боку іспанскага опернага спевака Пласіда Дамінга. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Спявачка Анджела Тэрнер Уілсан расказала, што аднойчы артыст падышоў да яе, калі яна знаходзілася ў грымёрцы, паклаў руку на плячо, нечакана апусціў яе пад бюстгальтар і схапіў калегу за грудзі. Уілсан дадала, што затым Дамінга проста сышоў, пакінуўшы яе «ашаломленай і зняважанай».

Астатнія дзесяць жанчын пажадалі захаваць ананімнасць, бо баяцца за сваю кар'еру. Па іх словах, Дамінга дазваляў сабе кранаць і цалаваць іх, запрашаць на сустрэчы, тэлефанаваць па начах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0